Стаць е-студэнтам віртуальнага універсітэту ААП
"EuroUniver" можа кожны! Навучанне не патрабуе аплаты і залежыць ад жадання
самога студэнта. Асабліва вітаецца ўдзел асобаў,
што не былі раней заангажаваны ў іншыя некамерцыйныя адукацыйныя праграмы.
Электроннае навучанне разлічана перадусім на актыўных карыстальнікаў
інтэрнэту, што маюць доступ да кампутара з усталяваным браўзерам з актываванай
падтрымкай Java, пакетам Microsoft Offise не ніжэй за 97' версію. Абавязковая
наяўнасць электроннага адрасу, пажадана на беларускіх сэрверах з падтрымкай
кодавых табліц беларускай мовы. Студэнт самастойна аплочвае час свайго побыту ў
інтэрнэце.
| |
Ёсць пытанні? Знайдзіце адказы ў FAQ. |
Адкрыты асветніцкі праект "EuroUniver" дае сваім е-студэнтам магчымасці: -
вывучаць усе лекцыі усіх курсаў па абрана спецыяльнасці (-ям); - наведваць
любыя электронныя заняткі праекта; - вучыцца дзе заўгодна, маючы толькі
доступ да інтэрнэту; - экстэрну, для асабліва зацятых прагай ведаў; -
вучыцца не залежна ад узросту і заняткаў е-студэнта; - мець спрошчаны, але
эфектыўны кантроль ведаў; - неабмежавана карыстацца вялікай электроннай
бібліятэкай;
- атрымаць дакумент, які пацвердзіць Вашыя веды; -
пазнаёміцца з цікавымі навукоўцамі-гуманітарыямі; - удзельнічаць у
адукацыйных праектах па ўсёй Еўропе, дзякуючы праграме
падтрымкі. |
Каб стаць е-студэнтам электроннага навучання Адкрытага
асветніцкага праекта "EuroUniver", трэба абраць адну ці дзьве спецыяльнасці
паводле акадэмічнай праграмы і зарэгістравацца ў е-сістэме
(стаць е-студэнтам).
Пасля гэтага вы атрымліваецце на 7
месяцаў доступ да ўсіх курсаў і лекцый па
вывучаемай спецыяльнасці, а таксама магчымасць карыстацца электроннай
бібліятэкай, удзельнічаць у віртуальных семінарах і іншыя магчымасці.
Мадэраваннем навучання будзе займацца т'ютар па абранай спецыяльнасці, з ім
можна вырашаць усе пытанні адносна адукацыйнага працэсу.
У працэсе вывучэння тэарэтычнай часткі, е-студэнт мусіць выконваць
разнастайныя практычныя заданні, для атрымання асабістага рэйтынгу. Выкананыя
практычныя заданні запампоўваюцца праз раздзел "Заданні і праекты", пасля чаго
іх можа праверыць т'ютар і вызначыць адпаведны рэйтынг.
Па меры праходжання курсаў е-студэнт мусіць здаць тэсты па спецыяльнасці.
Кожны тэст праходзіцца толькі адзін раз і яго вынікі не магчыма аспрэчыць, таму
ўважліва вывучайце лекцыі і выконвайце практычныя заданні, на аснове якіх
будуюцца тэставыя пытанні.
Максімальная колькасць балаў асабістага рэйтынгу —
300!
Усе праекты і заданні ацэньваюцца т'ютарам па шкале ад 0 да 3 балаў. Т'ютар самастойна выстаўляе балы е-студэнту ў залежнасці ад якасці выкананага задання. У выпадку нязгоды з ацэнкай т'ютара навучэнец мае права апеляваць да адміністрацыі ААП "EuroUniver".
Усе тэсты ацэньваюцца аўтаматычна па шкале ад 0 да 10 балаў. Для паспяховага завяршэння навучання персанальны рэйтынг е-студэнта мусіць быць роўным ці вышэйшым за 250 балаў.