Стартавая стронкаНапісаць лістШукаць!


  ПРА "EUROUNIVER"            
   ЭЛЕКТРОННАЯ АСВЕТА     
  МЕТОДЫКА НАВУЧАННЯ  
     АКАДЭМІЧНАЯ ПРАГРАМА   
  ПАДЗЕІ І ПРАГРАМЫ       
  ЕЎРААДУКАЦЫЯ              
    КАТАЛОГ УНІВЕРСІТЭТАЎ  

  Гісторыя беларускіх
ЕўраЎнівераў

EN Open educational project "EuroUniver"
PL Otwarty projekt oswiatowy "EuroUniver"
RU Открытый просветительский проект "EuroUniver"
 
Уваход у е-сістэму
Е-імя: 

Пароль:  

 Запомніць мяне

 
     
РЭГІСТРАЦЫЯ

Стаць е-студэнтам!
ПОШУК

Увядзіце слова ці фразу:


 
Адкрыты асветніцкі праект 'EuroUniver'
    Галоўная старонка /
Электронная асвета

Электронная адукацыя ці е-learning — сучасная і перспектыўная форма дыстанцыйнага навучання, калі віртуальны студэнт (е-студэнт) можа вольна распараджацца сваім часам і зручна планаваць сва навучанне.

Ab ovo

Асноўным адукацыйным інструментам ў е-learning-частцы праекту з'яўляецца партал www.eurouniver.info, таму абавязковай умовай для навучання ёсць сталы доступ у сетку Інтэрнэт. Навучанне праз электронную адукацыю — бясплатнае і залежыць ад жадання е-студэнта.


Інструменты традыцыйнага студэнта

Мы імкнуліся максімальна рэалізаваць прынцып адкрытасці праекта для ўсіх зацікаўленых асоб, асабліва гэта тычыцца электроннага навучання. Максімальна спрошчана працэдура рэгістрацыі е-студэнтаў, якая вельмі нагадвае традыцыйны форум. Тым самым ахвочаму вучыцца не трэба выконваць нейкіх спецыяльных патрабаванняў, а толькі мець жаданне атрымаць новыя веды. Студэнт атрымлівае доступ адразу да ўсяго адукацыйнага матэрыялу і адпаведна можа сфармаваць зручны графік свайго навучання.

Таксама лёгка стаць выкладчыкам і дзяліцца сваім досведам з іншымі — трэба толькі адправіць CV і анатацыю будучай працы ў адміністрацыю праекта.

Веды

Увесь навучальны матэрыял ААП "EuroUniver" падзелены на спецыяльнасці, якія дзеляцца на тэматычныя курсы, што ў сваю чаргу дзеляцца на лекцыі. Кожная спецыяльнасць складаецца ў сярэднім з 10-14 курсаў, якія ўтрымліваюць агулам каля 90-100 лекцый. Кожная лекцыя любога курса любой спецыяльнасці ўтрымлівае акрамя тэксту заданне, кантрольныя пытанні, спасылкі на дапаможную літаратуру, тэматычныя спасылкі на Wikipedia, аўтарскія правы. У залежнасці ад тэмы лекцыі ў тэксце прысутнічаюць фота, аўдыё, відэаматэрыялы.

Навучальны перыяд на е-learning абмежаваны 7 месяцамі з моманту электроннай рэгістрацыі на партале www.eurouniver.info. За гэты перыяд е-студэнт мусіць засвоіць абраную спецыяльнасць і, па жаданні, здаць тэставанне. Па заканчэнні сямімесячнага тэрміну акаўнт е-студэнта аўтаматычна дэактывуецца.
 
Абавязковай умовай вывучэння спецыяльнасцяў ААП "EuroUniver" з'яўляецца праходжанне 2-х электронных курсаў "Гісторыя еўрапейскай ідэі" і "Сучасная еўрапейская філасофія", якія паказваюць светапоглядны мадэль сучаснага еўрапейца.
 
Кіраваннем навучання па ўсіх спецыяльнасцях займаюцца прафесійныя выкладчыкі – т'ютары, выкарыстоўваючы найноўшыя адукацыйныя тэхналогіі: кэйс-метады, майстэрні, майстар-класы, інтэрлекцыі і іншыя. Працоўныя мовы – беларуская і руская, у пэўных выпадках ангельская і польская.

Е-сістэма ААП "EuroUniver"
цалкам адпавядае стандарту
IEEE 1484.1 LTSA System (ISO)

У якасці віртуальных практычных аўдыторый выкарыстоўваюцца семінары партала, дзе студэнты і т'ютар у рэльным часе дыскутуюць па актульных пытаннях курса. Студэнт можа цягам 24 гадзін атрымаць адказ на любое пытанне ад свайго т'ютара праз форму ўнутранага ліставання.

У працэсе навучання е-студэнты могуць карыстацца электроннай бібліятэкай і актуальнымі праграмамі і грантамі еўрапейскіх ўніверсітэтаў, анонсы якіх змешчаны ў раздзеле "Еўраадукацыя"

Што атрымаем?

Пацверджанне засвоеных ведаў студэнтаў адбываецца праз сістэму кантрольных заданняў у лекцыях і тэставання. Дзякуючы ім фармуецца рэйтынг е-студэнта, які ўплывае на перспектыву атрымання атэстата пра навучанне. Сведчаннем паспяховага засваення курсаў абранай пецыяльнасці — з'яўляецца сертыфікат (атэстатам) Адкрытага асветніцкага праекта "EuroUniver".

Усе выпускнікі "EuroUniverа" атрымліваюць доступ да праграмы падтрымкі, дзе публікуецца інфармацыя пра магчымасці навучання па ўсёй Еўропе.

 


 

       © Адкрыты асветніцкі праект
      "EuroUniver", 2005-2007
       edu@eurouniver.info
       www.eurouniver.info
       Спасылкі


Дзякуем
за падтрымку
праграме
Polska Pomoc


 UNIVERSUM :: Educational portal