| Адкрыты асветніцкі праект "EuroUniver" |
 |
Еўрапейскай частцы свету гісторыя
наканавала стаць унікальным асяродкам культуры і ведаў сусветнага
маштабу. Пры несумнеўным посьпеху ў генерацыі новых ідэй і думак
феноменам еўрапейцаў стала перадусім магчымасць перадачы інфармацыі праз
асветніцкія цэнтры: ліцэі, калегіумы і універсітэты. Менавіта гэтыя ўстановы
вызначылі твар сучаснай Еўропы, сфармаваўшы дух свабоды і незалежнасці пры
супольным дзеянні на карысьць агульнага дабрабыту.
У мінулым Беларусі такім выхавальнікам інтэлекту і
свабоды быў універсітэт у Вільні
, пабудаваны на класічных каштоўнасцях і прынцыпах адукацыі ў 1579 годзе.
Сучаснасць прадэманстравала выдатную спробу аднавіць еўрапейскую асвету ў нашай
краіне праз дзейнасць Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту, Народнага
універсітэта і шэрагу праграм грамадзянкай адукацыі.
Адкрыты асветніцкі праект "EuroUniver" — гэта віртуальны універсітэт,
аб'яднанне выкладчыкаў і студэнтаў, асноўным сродкам якога з'яўляецца
нефармальная адукацыя. Асветніцкая дзейнасць праекта "EuroUniver" скіравана, па
аналогіі з найлепшымі беларускімі цэнтрамі класічных еўрапейскіх ведаў, на
развіццё інтэлектуальнай незалежнасці і крытычнага мыслення чалавека, як
найважнейшых умоваў ўмацавання грамадзянскай супольнасці і фармавання
еўрапейскай свядомасці.
Ідэя "EuroUniverа" была распрацавана праектнай групай
Маладзёжнага грамадскага аб'яднання "Верас" (Віцебск, Беларусь)
і Адукацыйнага таварыства "Wiedza Powszechna"
(Гданьск, Польшча). Праект дае магчымасць практычна кожнаму
атрымаць класічныя гуманітарныя веды вядучымі еўрапейскімі метадамі. Геаграфія
"EuroUniverа" не абмяжоўваецца толькі Віцебскам, а, дзякуючы сучасным формам
адукацыі, ахоплівае ўсю Беларусь.
Актуальнае выкладанне ў праекце "EuroUniver" даступна ў
трох формах: электронная адукацыя
праз партал www.eurouniver.info,
дзённыя студыі, якія адбываюцца непасрэдна ў Віцебску і
карэспандэнцкія курсы
, даступныя праз
нацыянальную пошту. Навучанне на курсах праекта не патрабуе аплаты і залежыць ад
жадання і матывацыі студэнта.
Мы імкнуліся максімальна рэалізаваць прынцып адкрытасці праекта для ўсіх
зацікаўленых асоб, асабліва гэта тычыцца электроннага навучання. Максімальна
спрошчана працэдура рэгістрацыі е-студэнтаў, якая вельмі нагадвае традыцыйны
форум. Тым самым ахвочаму вучыцца не трэба выконваць нейкіх спецыяльных
патрабаванняў, а толькі мець жаданне атрымаць новыя веды.
Таксама лёгка стаць выкладчыкам (т'ютарам) і дзяліцца сваім досведам з іншымі — трэба
толькі адправіць CV і анатацыю будучай працы ў адміністрацыю праекта.
Навучальны перыяд у праекце доўжыцца ад чатырох да сямі месяцаў, ў часе якіх
выкладаюцца папярэдневызначаныя курсы. Кожны перыяд падвынікоўваецца на
Канферэнцыі "EuroUniverа" у Гданьску ці Віцебску, куды запрашаюцца найлепшыя
студэнты, аналізуюцца поспехі і памылкі, абвяшчаецца план наступнага
адукацыйнага перыяду.